Паэт, драматург, тэатральны дзеяч

У межах акцыі “Адкрый для сябе беларускую кнігу” і ў гонар 210-годдзя з дня нараджэння В. Дуніна-Марцінкевіча ў гарадской бібліятэцы № 8 імя Е. Полацкай прайшла тэатральная сустрэча “Паэт, драматург, тэатральны дзеяч”. У госці ў бібліятэку да навучэнцаў 5-х і 6-х класаў ДУА “СШ № 26 г. Бабруйска” завітала актрыса Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча − Ала Грахава. Яна пазнаёміла школьнікаў з жыццём і творчасцю нашага земляка, расказала пра спектаклі па п’есах драматурга, якія былі пастаўлены на сцэне  тэатра, і іх асаблівасцях. Прысутныя даведаліся, што Ала Грахава таксама прымала ўдзел у спектаклі “Камедыянт” пра жыццё  В. Дуніна-Марцінкевіча,  дзе выконвала ролю яго жонкі. Напрыканцы сустрэчы дзеці разам з госцяй пазнаёміліся з выстаўкай-постэр “Ён першы сеяў зярняты…”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля