Чалавек з крылатай фантазіяй

У гарадской бібліятэцы №8 імя. Е. Полацкай для членаў клуба «Почемучка», вучняў 2 «А» класа ДУА «СШ № 18 г. Бабруйска» прайшла гульня-падарожжа “Чалавек з крылатай фантазіяй”, прысвечаная 135- годдзю з дня нараджэння Янкі Маўра. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам Я. Маўра, зрабілі цікавае віртуальнае падарожжа ў далёкія краіны свету на “фантамабілі” прафесара Цылякоўскага. Затым хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнях, конкурсах, віктарынах: “Біяграфічны”, “Як гэта было” (па кнізе “Чалавек ідзе”), “У свеце жывёл” (па кнізе “Палескія рабінзоны”). Асаблівую цікаваць у іх выклікала літаратурная гульня “Выправі назвы”. Мерапрыемства, а таксама інфармацыйны агляд каля кніжнай выставы “Кнігі розных пакаленняў” дапамаглі вучням пераканацца ў тым, што Янка Маўр – Беларускі Жуль Верн і Міклуха-маклай у адной асобе, чалавек з крылатай фантазіяй, а яго кнігі – гэта падарожжа і прыгоды ў любы час і любы куточак свету.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля