Жыву ў Беларусі і тым ганаруся

У рамках Года малой радзімы ў гарадской бібліятэцы №16 для навучэнцаў ДУА «Бабруйскі механіка-тэхналагічны каледж» прайшла электронная гульня-віктарына «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся». Нельга пераацаніць важнасць малой радзімы ў лёсе кожнага чалавека. Для адных гэта родны горад, вуліца ў горадзе або невялікі дворык, вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, для іншых — кавалачак дзікай прыроды, які цешыў вока і дарыў пачуццё напоўненасці і спакою. А для тых, хто вучыцца, або працуе ў іншым месцы — гэта ўся Рэспубліка Беларусь. Менавіта таму мы і прысвяцілі знаёмству з гісторыяй, славутымі людьмі, архітэктурнымі помнікамі, прыродай Беларусі нашу сустрэчу. У ходзе правядзення мерапрыемства студэнты атрымалі шмат новых ведаў аб нашай Радзіме і прыйшлі да высновы, што Беларусь — краіна з самабытнай спадчынай, багатай гісторыяй і духоўнай культурай.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля