Напісанае застанецца

У бібліятэках УК “ЦБС г. Бабруйска” пачалася нядзеля беларускага пісьменства і друку “Гісторыя роднага слова. Ад вытокаў да нашых дзён”. На працягу нядзелі бібліятэкі горада будуць радаваць сваіх наведвальнікаў і жыхароў горада цікавымі мерапремствамі, якія прысвечаны Дню беларускага пісьменства і друку.

Першае мерапрыемтсва адбылося 2 верасня каля будынка ЦГБ імя М. Горкага. Намаганнямі трох біблятэк (ЦГБ імя. М. Горкага, ГБ імя А. С. Пушкіна і ДБ імя М. Астроўскага) была аформлена бібліятэчная пляцоўка “Напісанае застанецца”, прысвечаная Дню беларускага пісьменства і друку. Традыцыйна свята праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Юбілейны, 25-ы па ліку Дзень беларускага пісьменства адбыўся ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці і прысвечаны тэме “Мая малая радзіма”.

Бабруйск таксама заўсёды славіўся сваімі літаратурнымі талентамі. Нездарма, наш вядомы зямляк, аўтар кніг “Вниз по Шоссейной” і “Вокруг войны” Абрам Рабкін аднойчы адзначыў – ў нашым горадзе нараджаецца так многа таленавітых людзей менавіта таму, што ў паветры Бабруйска вітае нейкі “бобруйский витамин”.

Каля экспазіцыі “О, край мой любы, мой родны!” (радкі з паэмы В. Дуніна-Марцінкевіча) разгарнуўся імправізаваны адкрыты мікрафон, дзе кожны жадаючы мог прачытаць вершы на беларускай мове. Артыстычна і запамінальна прагучалі інсцэніроўкі ў выкананні артыстаў Народнага тэатра Берты Глушэц і Людмілы Савіцкай. Актуальна гучалі вершы членаў літаратурнай гасцёўні “Бобруйский почерк”  пра малую радзіму, родны Бабруйск, беларускую мову. Фінальнай кропкай паэтычнай праграмы стала выступленне экскурсавода Тамары Мінчанка.

Прыцягвалі ўвагу экспанаты народнага побыту з кутка “Сялянская хата” (ДБ імя М. Астроўскага), дзеці і дарослыя с задавальненнем прымалі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Францыск Скарына – знаёмы і незнаёмы” у фармаце тэлеперадачы “Поле чудес”, а таксама ўсе жадаючыя маглі адчуць сябе першадрукаром, апрануўшы вопратку Францыска Скарыны.

Каля інтэрактыўнай кніжнай выставы “Ад першадрукара Скарыны да сучаснай беларускай кнігі” (ГБ. імя А. С. Пушкіна) удзельнікі свята маглі праверыць свае веды па гісторыі беларускага пісьменства.

Прапануем вашай ўвазе верш І. Шчагловай “Мой горад”

Радзіма родная мая,

Мой горад – кропачка на карце.

У садзе пошчак салаўя,

Сасновы бор малітвы варты.

 

Святло марозавых гаёў,

Вада з крыніц, што душу гоіць…

Мы ў замежжы пазнаём,

Што толькі родны край натоліць.

 

Ідзем па полі спакваля,

Праз залатыя хвалі збожжа…

Цябе бабруйская зямля,

Замежжа замяніць не зможа.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля