Прэзентацыя помніка асветніцкай думкі Беларусі факсімільнага выдання першага “Буквара”

Прэзентацыя помніка асветніцкай думкі Беларусі факсімільнага выдання першага “Буквара”

 Сёлета споўнілася 400 год як выйшла ў свет арыгінальнае выданне “Буквара” – «Букварь языка славенска писаний чтения оучитися хотящим в полезное руковожение» у друкарні Віленскага Святадухава брацтва ў Еўі. Гэта адбылося  24 ліпеня 1618 г. “Буквар” – унікальны помнік асветніцкай думкі Беларусі, які заклаў пачатак традыцыі выдання аднайменных дапаможнікаў для пачатковага навучання грамаце ў розных краінах свету. Выданне заклікана садзейнічаць папулярызацыі найлепшых узораў кніжнай культуры беларускага народа, захаванню яго духоўнай спадчыны.

Мерапрыемствы па святкаванню 400-годдзя беларускага “Буквара” ідуць ужо з пачатку года. У НББ адбыліся выстаўкі, якія прадэманстравалі 400-гадовую гісторыю буквароў,таксама там расказалі аб букварах народаў свету, рыхтавалася да выпуску факсімільнае выданне.

У гарадской бібліятэцы №8 імя Е. Полацкай у верасні адбыліся штогадовыя еўфрасіннеўскія чытанні “Гісторыя беларускай кніжнасці”, прысвечаныя 400-годдзю беларускага “Буквара”.

12 снежня бібліятэкары УК “Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Бабруйска” прынялі ўдзел у прэзентацыі помніка асветніцкай думкі Беларусі факсімільнага выдання першага “Буквара” у УК “Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна”. Прэзентаваў выданне беларускі кнігазнаўца і культуролаг, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша. Адзін экзэмпляр факсімільнага выдання быў падараваны ў фонд УК “Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Бабруйска”. Бабруйчане ў хуткім часе змогуць пазнаёміцца з унікальным кніжным помнікам Беларусі ў гарадской бібліятэцы №8 імя Е.Полацкай.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля