Мой горад – кропачка на карце

Сёння ў нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання і быў абвешчаны Дзень роднай мовы. У ЦГБ імя М. Горкага прайшлі паэтычныя чытанні “Мой горад – кропачка на карце”, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага. Вучні 6-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска”, якія не толькі пазнаёміліся з творчасцю бабруйскіх паэтаў, але і самі прачыталі вершы С.Басуматравай. Бабруйскія аўтары І.М. Шчаглова, Т. Д. Худавец, Ю. А. Палевіч чыталі свае і сур’ёзныя, і гумарыстычныя вершы, дзяліліся сваімі адносінамі да ўсяго беларускага, запрашалі берагчы родную мову. Настроіць падлеткаў на хвалі беларускай мовы дапамог расповед аб творчасці нашага земляка В. І. Дуніна-Марцінкевіча, прыгожыя беларускія песні і асабісты прыклад гасцей. Вельмі прыемна, што настаўніцы Алёхна Людміла Нікадзімаўна і Янгуразава Антаніна Аляксееўна натхнёна выхоўваюць ў вучняў паважлівыя адносіны да беларускай мовы і чытання. Вялікі ім дякуй за супрацоўніцтва.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля