З любоўю да роднага слова

8 верасня адзначаецца Міжнародны дзень пісьменнасці. Ён быў заснаваны ЮНЕСКА ў 1966 годзе. Пісьменнасці належыць адна з першых роляў у фарміраванні чалавека як асобы. Адукаваным людзям лягчэй крочыць па жыцці, перад імі адкрываюцца дзверы, яны могуць рэалізаваць свой патэнцыял і развіць задаткі, таленты і здольнасці. Кажучы пра Міжнародны дзень пісьменнасці, нельга забываць пра асветнікаў і першадрукароў, дзякуючы якім зараджалася і развівалася кнігадрукаванне ў Беларусі.

У ЦДБ імя А. П. Гайдара для навучэнцаў 5 “В” класа ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Бабруйска» адбыўся гістарычны экскурс “З любоўю да роднага слова”. Школьнікі даведаліся пра Францыска Скарыну – выдатнага дзеяча беларускай, славянскай і сусветнай культуры, асветніка, гуманіста, вучонага, пісьменніка, творчасць якога аказала вялікі ўплыў на развіццё беларускай мовы, літаратуры, кнігадрукавання; пра ўклад у развіццё асветы Е. Полацкай, К. Тураўскага, С. Буднага і інш.

Больш за пяць стагоддзяў прайшло з выхаду першай беларускай кнігі. Змянілася форма выданняў, іх знешні выгляд, з’явіліся электронныя варыянты. І толькі сутнасць кнігі як носьбіта інфармацыі засталася нязменнай. Паслядоўнікі Ф. Скарыны высока паднялі кніжную справу Беларусі – сёння беларускую кнігу ведаюць ва ўсім свеце.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля