Драбнічкі мастацкай памяці Бабруйска

У гарадской бібліятэцы №8 імя Е. Полацкай  да Года малой радзімы адбыліся штогадовыя еўфрасіннеўскія чытанні – “Драбнічкі мастацкай памяці Бабруйска”. Мерапрыемства было прысвечана працавітым, таленавітым, мужным, добрым, выключнага таленту людзям бабруйскага краю, якія пакінулі адметны след у гісторыі горада і краіны, і нашым сучаснікам, якія ствараюць і захоўваюць традыцыі, культуру роднай старонкі.

Загадчык ГБ імя А. С. Пушкіна Залеская Вольга Яўгеньеўна пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з жыццём і дзейнасцю бабруйчаніна, першага дырэктара Дзяржаўнай бібліятэкі рэспублікі, Заслужанага дзеяча культуры БССР Іосіфа Беніцыянавіча Сіманоўскага. Вольга Яўгеньеўна расказала аб Юліі Восіпаўне Бібіла – першай загадчыцы аддзела беларускай літаратуры і бібліяграфіі Дзяржаўнай бібліятэкі БССР, якая была супрацоўніцай Бабруйскай гарадской бібліятэкі, дзе арганізавала першы ў рэспубліцы аддзел краязнаўчай літаратуры.

Краязнаўца ДУА “Цэнтр турызму, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі г. Бабруйска” Калюта Святлана Віктараўна ў сваім выступленні “Вечна малады пакутнік” падзялілася вопытам краязнаўчай, пошукавай дзейнасці па адраджэнню імя і літаратурнай творчасці бабруйчаніна, пісьменніка, тэатральнага крытыка Барыса Мікуліча.

На еўфрасіннеўскія чытанні быў запрошаны журналіст, публіцыст, член Саюза пісьменнікаў РБ, лаўрэат прэміі журналістаў Беларусі “Залатое пяро” Давідовіч Мікалай Уладзіміравіч. Мікалай Уладзіміравіч расказаў прысутным пра журналістскую дзейнасць, падзяліўся сваімі думкамі і ўспамінамі аб малой радзіме – в. Малыя Бортнікі Бабруйскага раёна, раскрыў змест сваіх кніг, якія змяшчаюць шмат цікавага пра Бабруйск і бабруйчан, спыніўся больш падрабязна на новай кнізе “Падрэзанае крыло”.

Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Бабруйскага выканаўчага камітэту Ждановіч Наталля Вадзімаўна павіншавала Мікалая Уладзіміравіча з юбілеем, перадала Дыплом лаўрэата абласной літаратурнай прэміі імя І.Чыгрынава за кнігу “Падрэзанае крыло” і Ганаровую грамату Магілёўскага аблвыканкама. Ад чытачоў і бібліятэкараў Мікалай Уладзіміравіч таксама атрымаў у падарунак кнігі і кветкі.

Знаёмцеся, вывучайце і ведайце свае карані, ураджэнцаў самых розных мясцін Беларусі, шануйце гісторыю роднага края, сваёй малой радзімы і Беларусі!

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля