Мая радзіма – Беларусь!

У гарадской бібліятэцы № 8 імя Е.Полацкай для вучняў 4 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 18 г. Бабруйска” прайшла першая экспрэс-вандроўка беларускамоўнага пазнавальна-адукацыйнага праекту “Гэта мая КРАІНА!”.

Пад час вандроўкі, якая называлася “Мая радзіма – Беларусь!”, вучні пазнаёміліся з дзяржаўнымі сімваламі нашай краіны, яе прыродным багаццем, традыцыйнымі рамёствамі беларусаў. Дзеці разважалі на тэмы, што такое Радзіма, хто такі патрыёт, якім павінен быць грамадзянін сваёй краіны.

Па ходу мерапрыемства дзеці разгадвалі віктарыны і загадкі, гулялі ў цікавыя гульні.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля