Калейдаскоп часоў бiблiятэчных

Да 50-годдзя з дня адкрыцця гарадской бібліятэкі № 8 імя Еўфрасінні Полацкай у бібліятэцы распачаўся юбілейны ланцужок “50 год кніжнага задавальнення”.

15 лістапада адбылася прэзентацыя бібліятэчнай экспазіцыі “Калейдаскоп часоў бібліятэчных”. На мерапрыемства завіталі чытачы, дарослыя і маленькія, калегі-бібліятэкары з іншых бібліятэк горада, ветэраны бібліятэкі. Увазе прысутных была прапанавана прэзентацыя аб гісторыі і сучаснай рабоце гарадской бібліятэкі № 8 імя Е.Полацкай. Далей удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з цікавымі выстаўкамі, падрыхтаванымі супрацоўнікамі бібліятэкі. “Кніга, час, мы” – выстаўка  прадстаўляе цікавыя гістарычныя дакументы, старажытныя і сучасныя фотаздымкі, якія адлюстроўваюць работу бібліятэкі за 50 мінулых гадоў. “Аўтограф на памяць” – на выстаўцы прадстаўлены кнігі з аўтарскімі подпісамі пісьменнікаў і паэтаў, якія ў розныя часы былі гасцямі бібліятэкі. “Унікальныя помнікі кніжна-пісьмовай культуры Беларусі” – выстаўка з факсімільнымі выданнямі такіх унікальных рукапісных і друкаваных беларускіх кніг, як “Тураўскае Евангелле”, “Жыціе Еўфрасінні Полацкай”, “Слуцкае Евангелле”, 20-ці томнае факсімільнае выданне “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” і інш.

 Усе жадаючыя фатаграфаваліся на памяць у юбілейнай фотазоне і пакінулі свае пажаданні і віншаванні ў альбом “З днём нараджэння, БІБЛІЯТЭКА!”. Прынялі ўдзел у акцыі-падарунак “Бібліятэка – чытачу, чытач – бібліятэцы”.

Юбілейны ланцужок працягваецца. Наперадзе свята пасвячэння ў юныя чытачы “Першакласныя чытачы”, панарама-успамін “Наваселле адзначаем разам”, духоўная сустрэча, літаратурна-музычная гасцёўня і іншыя мерапрыемствы.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля