Край блакітных азёраў і рэк

У ГБ № 8 імя Е. Полацкай для вучняў 4 “А” класа ДУА “Средняя школа №18 г. Бабруйска” прайшла пятая экспрэс-вандроўка пазнавальна-адукацыйнага праекта “Гэта мая КРАІНА!” пад назвай “Край блакітных азёраў і рэк”. Такім краем, а яшчэ “Беларускім Паазерьем” называюць Віцебскую вобласць. Дзеці зрабілі віртуальнае падарожжа ў абласны  горад Віцебск, самы старажытны і славуты горад Полацк, даведаліся пра гісторыю Полацкага Сафійскага сабора і Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, пазнаёміліся з прыроднымі славутасцямі Віцебшчыны – Рэспубліканскім ландшафтным заказнікам “Ельня” і Нацыянальным паркам “Браслаўскія азёры” і пачулі аповед пра знакамітых ураджэнцаў Віцебшчыны, якія праславілі сваю малую радзіму. Напрыканцы мерапрыемства дзеці разгадалі крыжаванку па гарадах Віцебскай вобласці.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля