Бабруйск, прыгажосць тваю я слаўлю!

Бабруйск — горад, дзе сівая даўніна пераплятаецца з сучаснасцю, а традыцыі перакрыжоўваюцца з інавацыямі, горад, які захоўвае яшчэ досыць загадак і таямніц.

У ЦДБ імя А. П. Гайдара прайшло краязнаўчае падарожжа “Бабруйск, прыгажосць тваю я слаўлю!” для вучняў 7 “А” класа  ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Бабруйска”. Школьнікі даведаліся пра заснаванне горада на Бярэзіне, першыя стаянкі чалавека, першую пісьмовую згадку пра Бабруйск і час, калі горад быў упершыню пазначаны на геаграфічнай карце. З цікавасцю вучні даведаліся пра Бабруйскі замак і яго гаспадароў, а таксама здзейснілі завочную экскурсію па вуліцах Бабруйскай крэпасці, зазірнуўшы па дарозе ў самы стары будынак горада, што захаваўся з 18 стагоддзя. З дапамогай старых фотаздымкаў і паштовак рабяты даведаліся пра былых знакамітых жыхароў горада: В.Дуніна-Марцінкевіча, П.Венгераву, Н.Варанцову-Вельямінаву і многіх іншых. Завяршылася мерапрыемства пажаданнем любімаму гораду квітнець і развівацца, а моладзі — больш вывучаць гісторыю роднага горада на Бярэзіне.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля