У госці да Восені

У Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя А.П.Гайдара адбылася пазнавальная экавандроўка “У госці да Восені” для вучняў пачатковых класаў ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Бабруйска”. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у конкурсе эрудытаў “Чаму не з усіх аблокаў ідзе дождж?”, літаратурнай хвілінцы “Чараўніца Восень”, віктарыне “Лістапад”, конкурсе загадак “Падарожжа ў казку”. Увазе дзяцей былі прадстаўлены кнігі і часопіс “Вясёлка”, у якіх размешчаны творы сучасных дзіцячых беларускіх пісьменнікаў. Завяршыўся ўрок паказам спектакля “Дажджлівая восень” па аднайменнай п’есе-казцы Мікалая Захаранкі ў выкананні лялечнага тэатра “Пятрушка”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля