Ён жыў  Беларуссю

У гарадской бібліятэцы №4 ім. Б.М.Мікуліча адбылася літаратурная гадзіна «Ён жыў  Беларуссю»  да 90-годдзя з  дня нараджэння беларускага пісьменніка  Ул.Караткевіча. Размова з чытачамі  была  пра аднаго з самых яркіх і самабытных пісьменнікаў, перакладчыкаў і драматургаў Уладзіміра Сяменавіча Караткевіча. Дзецям быў паказаны фільм пра жыццё і творчасць таленавітага празаіка, а супрацоўніца  бібліятэкі пазнаёміла больш падрабязна з  некаторымі  самымі  цікавымі  творамі. На жаль, лёс даў яму кароткае жыццё, але пасля сябе заставіў  ён добрую і светлую памяць, а таксама  цудоўныя творы. Дзецям спадабалася ў творах пісьменніка непадкупнасць, шчырасць  і чалавечая высакароднасць. Напрыканцы літаратурнай гадзіны мы пачыталі яго вершы і паабяцалі звяртацца да творчасці Уладзіміра Караткевіча  як мага часцей.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля