Прыйшлі Каляды, усе людзі рады

Пасля сустрэчы Новага года настаў самы вясёлы, таямнічы час, які з даўніх часоў носіць назву Каляды. Любімай справай нашых продкаў былі святочныя калядаванні. Калядавалі ўсе: і дзеці, і дарослыя, абавязкова ў касцюмах з казой або мядзведзем, і са спецыяльнымі прыпеўкамі. На вялікі жаль, цяпер пра такую цудоўную традыцыю памятаюць не ўсе, ну, а тыя, хто памятаюць, чамусьці не заўсёды яе прытрымліваюцца. Нагадаць карыстальнікам аб гэтай слаўнай народнай традыцыі вырашылі работнікі дзіцячай бібліятэкі №6 імя М. Астроўскага і правялі фальклорны відэа-час “Прыйшлі Каляды, усе людзі рады”. Відэапрэзентацыя і кнігі, прадстаўленыя на выставе “У калядны вечарок”, пазнаёмілі з традыцыямі святкавання і каляднымі песнямі. Усе прысутныя змаглі паваражыць, а таксама атрымалі салодкія пажаданні-прадказанні. Карыстальнікі атрымалі святочны настрой, а галоўнае даведаліся шмат новага пра традыцыі нашых продкаў і ў якасці падарункаў атрымалі закладкі са сцэнарыям калядавання.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля