Жыццё як сонечны прамень

30 студзеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння  народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. Больш за шэсцьдзесят гадоў аддана служыў ён нацыянальнай літаратуры. За гэты час ім напісана шмат буйных твораў мастацкай прозы, пьес і сцэнарыяў, выдадзена некалькі кніг публіцыстыкі, якія ўвайшлі ў скарбніцу нацыянальнай культуры. Яго кнігі: “Сэрца на далоні”, “Трывожнае шчасце”, “Крыніцы”, “Снежныя зімы”,  “Атланты і карыятыды”, “Петраград – Брэст” і многія іншыя складаюць шматтомны летапіс мінулай эпохі, яскрава і ўсебакова раскрываюць лёс беларускага народа ў XX стагоддзі.

Іван Пятровіч Шамякін – яркі прыклад пісьменніка-грамадзяніна, які прысвяціў свой велізарны талент служэнню Айчыне і беларускай літаратуры. Ён Герой Сацыялістычнай Працы, народны пісьменнік Беларусі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, лаўрэат Дзяржаўных прэмій Беларусі і СССР, прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, адзін з нешматлікіх беларускіх літаратараў, якога паважліва называлі “жывым класікам”.

Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя А.П.Гайдара прапануе вашай увазе  віртуальную выставу “Жыццё як сонечны прамень” аб жыцці і творчасці Івана Шамякіна.

 

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля