Палескай зямлі волат

Ёсць у беларускай літаратуры асобы, якія ва ўсе часы прыцягваюць да сябе ўвагу і даследчыкаў, і чытачоў. На іх творах вучацца пачынаючыя літаратары, іх жыццё з’яўляецца матэрыялам для мастацкіх твораў і навуковых прац. Такой асобай з’яўляецца Іван Паўлавіч Мележ. Ён валодаў тымі каштоўнымі якасцямі, без якіх няма сапраўднага пісьменніка – выдатным веданнем жыцця, людзей і мовы свайго народа, пільнай назіральнасцю, патрабавальнасцю да сябе як пісьменніка-грамадзяніна, любоўю да працы літаратара, што назаўжды стала яго галоўным прызначэннем і сэнсам яго жыцця. Амаль 45 гадоў мы жывём без Івана Мележа, але атмасфера, створаная ім у беларускай літаратуры, не развейваецца, яркі творчы вобраз не бляднее, памятная прыветлівая ўсмешка не забываецца.

У юбілейны Мележаўскі год у гарадской бібліятэцы № 8 імя Е. Полацкай пачала працаваць выстаўка-постэр “Палескай зямлі волат”. Яна прадстаўляе жыццёвы і літаратурны шлях аднаго з найлепшых майстроў беларускага прыгожага пісьменства. Наведвальнікі ўбачаць фотаздымкі самога І. Мележа, яго бацькоў – сапраўдных палешукоў, яго жонкі і дачок, а таксама ўзгадаюць таленавітых і вядомых беларускіх паэтаў, празаікаў – яго сяброў і паплечнікаў.

На слайдах прадстаўлены літаратурны шлях, пройдзены І. Мележам. Зборнікі ваеннай прозы, апавяданні  і аповесці пра мірнае жыццё, п’есы,  раман “Мінскі напрамак” – усё гэта было подступам да галоўнага твора – “Палескай хронікі”. Чытачы пазнаёмяцца з гісторыях стварэння трылогіі, галоўнымі героямі рамана, даведаюцца, якія інсцэніроўкі ішлі на тэатральных падмостках краіны і як майстры кінамастацтва ўвасобілі час і герояў Мележа на кінастужцы. Асобным слайдам паказана, як краіна шануе памяць яе слыннага сына.

Запрашаем у бібліятэку ўсех жадаючых пазнаёміцца з выстаўкай-постэр “Палескай зямлі волат”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля