Паўгадзіны з роднай мовай

21 лютага кожны год ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень асабісты для кожнай нацыі, кожнага народа,бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

У гарадской бібліятэцы №7 ім.А.А.Шагенцукава адбылася бібліятэчная сустрэча “Паўгадзіны з роднай мовай” для вучняў 6 класа  ДУА “Сярэдняя школа №19 г. Бабруйска”. Пад час мерапрыемства бібліятэкар зрабіла кароткі экскурс у гісторыю развіцця і станаўлення мовы нашых продкаў, паведаміла аб яе ролі ў жыцці беларускага народа і пра неабходнасць яе захоўвання. На працягу сустрэчы гучала толькі родная мова. Аповед чаргаваўся  музычнымі застаўкамі на вершы беларускіх паэтаў. Вучні паўдзельнічалі ў конкурсе «Размаўляй са мной па-беларуску», пазнаёміліся з кніжнай выставай «Зямлі маёй радное слова». Таксама, дзецям было прапанавана адказаць на пытанні віктарыны “Знаўцы роднай мовы”, разгадаць загадкі на роднай мове, перавесці словы з рускай мовы на беларускую, успомніць вядомых беларускіх пісьменнікаў і іх творы. Мерапрыемства прайшло цікава і змястоўна. Кожны прысутны зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля