Чарую душу родным словам

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. 21 лютага ў бібліятэцы імя А.С.Пушкіна прайшоў Дзень роднай мовы «Чарую душу родным словам», прымеркаваны да гэтай даты.

Родная мова – гэта цэлы свет, жывая памяць народа, яго душа, яго здабытак. Калі чуеш прыгожую прамову майстроў слова, чытаеш казкі і творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, то не перастаеш здзіўляцца прыгажосці і мілагучнасці беларускай мовы.

Увазе чытачоў была прадстаўлена выстава кніг з жывым, прыгожым і сакавітым беларускім словам “Беларускія казкі – наша спадчына”, дзе юныя чытачы і іх бацькі змаглі ўспомніць старадаўнія паданні, пазнаёміцца з выдатнымі казачнымі гісторыямі і адправіцца ў займальнае падарожжа па цудоўнай краіне беларускіх казак. Бо дзеці і казка-непадзельныя, яны створаны адзін для аднаго і таму знаёмства з казкамі свайго народа павінна абавязкова ўваходзіць у курс адукацыі і выхавання кожнага дзіцяці. Дзень роднай мовы суправаджаўся плэйкастам “Роднаму слову гучаць вечна”, паказаўшы тым самым цесную сувязь беларускага слова з яго славянскімі вытокамі, з гісторыяй беларускага народа. Для карыстальнікаў бібліятэкі быў аформлены міні-плакат “Беларуская мова-мелодыя сэрца”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля