Упрыгож кашулю хлопцу і сукенку для дзяўчынкі

Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працалюбства продкаў, тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненні, тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць. Яркім здабыткам нацыянальнай культуры Беларусі з’яўляецца народнае адзенне. Лічыцца, што пасля мовы, народнае адзенне –  найважнейшая этнічная прыкмета. Так, для вучняў, наведваючых лагер ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Бабруйска” прайшла гульня “Упрыгож кашулю хлопцу і сукенку для дзяўчынкі”. У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся аб тым, як развіваўся народны касцюм беларусаў, якія элементы прыходзілі і зыходзілі, якое значэнне арнаменту і сімволіка кветак, а таксама пра асноўныя  віды і састаўныя часткі, каларыстычныя і арнаментальныя асаблівасці беларускіх касцюмаў. Асаблівую цікавацць у дашкольнікаў выклікала творчае заданне, дзе яны самі паспрабавалі ўпрыгожыць адзенне беларускім арнаментам. Напрыканцы занятка бібліятэкар прачытала верш М. Багдановіча “Слуцкія ткачыхі”.

 

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля