Я завуся беларусам – гэтым я і  ганаруся

У ДБ № 5 прайшоў інфармацыйны час “Я завуся беларусам – гэтым я і  ганаруся”, прысвечаны  Году  народнага яднання.  Сумесна з УА “ДШМ № 2  імя  У.У.Алоўнікава” была  падрыхтавана вялікая праграма. Школьнікам была прадстаўлена слайд-прэзентацыя “Беларусь сінявокая”, якая  пазнаёміла  вучняў з сімволікай Беларусі, яе выдатнымі мясцінамі, славутымі прадстаўнікамі краіны, якія сваімі працоўнымі, спартыўнымі і навуковымі дасягненнямі праслаўляюць Беларусь. Інфармацыйная хвілінка “Цікавыя факты аб Беларусі”, тэматычная віктарына “Зямля лягенд”, конкурс “Слова беларускае” паказалі, як добра дзеці ведаюць сваю краіну і валодаюць роднай мовай. Суправаджалі мерапрыемства музычныя нумары выхаванцаў школы мастацтва, у іх выкананні  прагучалі песні, прысвечаныя нашай Радзіме. Напрыканцы вядучыя запрасілі ўдзельнікаў мерапрыемства быць дастойнымі прадаўжальнікамі  традыцый  беларускага народа.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля