Я – дзіця. Я – асоба

Свет дзяцінства – гэта чароўны свет. Дзяцінства – гэта свабода, калі няма ніякіх абавязкаў, праблем і клопатаў. Дзяцінства – гэта шмат святаў, самае галоўнае з якіх – Дзень нараджэння. У дзяцінстве адбываецца шмат розных падзей, і калі ты з часам забыў, што з табою было ў дзяцінстве, то матуля ці тата заўсёды распавядуць табе пра гэта.

Дзяцінства – гэта доўгая лінія, прамая лінія. Дзяцінства – гэта частка жыцця, частка пройдзенага шляху. Дзяцінства – гэта пачатак жыцця, і яно павінна быць выдатным.

Але дзяцінства бывае не толькі вяселым, але і сумным, або трывожным. Асабліва гэта адчувалі дзеці, якія перажылі жахі Другой сусветнай вайны: на вуліцах з’явіліся натоўпы галодных беспрытульнікаў. У гэты час Міжнародная дэмакратычная федэрацыя жанчын на сваёй сесіі ў 1949 годзе прапанавала заснаваць новае свята. І 1 чэрвеня 1950 года 51 краіна свету ўпершыню адзначыла Дзень абароны дзяцей.

Дзень абароны дзяцей – адно з нямногіх святаў, у якога існуе свой сцяг. На ім выявы фігур 5 дзяцей чырвонага, сіняга, белага, чорнага і жоўтага колераў. Яны стаяць па акружнасці зямнога шара і моцна трымаюцца за рукі. Эмблема кажа пра тое, што людзі на планеце розныя, але разам яны з’яднаныя. А зялёны колер сцяга сімвалізуе рост і развіццё.

У 1989 годзе ААН прыняла “Канвенцыю аб правах дзіця”. На аснове гэтага дакумента ў Беларусі створаны і дзейнічае закон “Аб абароне правоў дзяцей”, які ахоўвае дзяцей ад розных пагроз, што існуюць у гэтым свеце.

Напярэдадні Дня абароны правоў дзяцей у гарадской бібліятэцы № 8 імя Еўфрасінні Полацкай у рамках серыі літаратурных выставак “Сям’я і кніга. Аб’яднаныя чытаннем” пачала працаваць літаратурная выстаўка-мазаіка “Я – дзіця. Я – асоба”, дзе прадстаўлены выданні прававога характару, кнігі выдатных педагогаў з каштоўнымі парадамі для бацькоў, шырокае кола разнастайных мастацкіх твораў для дзяцей на тэмы “Дзяцінства – гэта мы”, “Мары дзяцінства”, “Падары усмешку сябру”.

Краіна дзяцінства сцвярджае: дзяцінства – гэта выдатна!

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля