Стравы на любы густ

Гарадская бібліятэка № 8 імя Еўфрасінні Полацкай працягвае знаёміць сваіх чытачоў з літаратурнымі выстаўкамі “Сям’я і кніга. Аб’яднаныя чытаннем”. У жніўні мы прысвяцілі яе кулінарным традыцыям розных народаў свету.

“Стравы на любы густ” – гэта кнігі пра велізарную разнастайнасць гастранамічных традыцый розных народаў, якія шануюць, захоўваюць і перадаюць іх сваім нашчадкам.

“Стравы на любы густ” – гэта кнігі пра нашу беларускую кухню і ў першую чаргу пра бульбу, якую называюць другім хлебам. Беларусы ведаюць каля тысячы страў з бульбы. Ад звычайнай, печанай на вогнішчы, да фаршырованай сушанымі грыбамі і запечанай у гарачай печы. Апісаць усе стравы з бульбы немагчыма.

 Напярэдадні ўрачыстасці практычна кожны чалавек задумваецца над тым, якія прыгатаваць стравы на святочны стол. Яны павінны мець арыгінальны знешні выгляд і густ. “Стравы на любы густ” – гэта кнігі з рэцэптамі святочнага стала. Сакрэты гаспадыні, ласункі для ласуноў – таксама прысутнічаюць на выставе.

Нездарма французы параноўваюць кулінарыю з мастацтвам, а сваіх праслаўленых павароў часта называюць паэтамі. Смачна прыгатаваная страва здольная натхняць і прыводзіць чалавека ў шчасце, якое можна параўнаць з асалодай ад сутыкнення з сапраўдным мастацкім шэдэўрам. Падобныя кулінарныя шэдэўры можна сустрэць у кожнай сусветнай культуры.

Лiчыцца, што падарожжа – гэта лепшае выратаванне ад адзіноты. Сябры, мы запрашаем вас у падарожжа па цікавых і хвалюючых старонках гастранамічных кніг і жадаем вам як мага больш прыемных і смачных адкрыццяў.

Добрага дня, сябры! Смачнага вам настрою сёння і заўсёды!

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля