Дарога да святыняў друкаванага слова

3 і 4 верасня ў цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя А.П.Гайдара ў рамках Тыдня беларускага пісьменства і друку “Слова роднае – вечнасці след”  адбыўся гістарычны экскурс “Дарога да святыняў друкаванага слова” для вучняў 9 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Бабруйска” і вучняў 5 “А”, 5 “Б”, 5 “В” і 5 “Г” класаў ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Бабруйска”.

Увазе ўдзельнікаў мерапрыемства была прапанавана прэзентацыя “Дзень беларускага пісьменства – нацыянальнае свята”, з дапамогай якой  яны даведалісь пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, пра асветнікаў і першадрукароў зямлі беларускай: Ф.Скарыну, Е.Полацкую, С.Буднага, П.Мсціслаўца, С.Собаля і інш. Асаблівая ўвага была нададзена  Францыску Скарыне, асоба якога  займае адно з ганаровых месцаў сярод дзеячаў эпохі Адраджэння і Рэфармацыі ў Беларусі. Гэты чалавек увайшоў у гісторыю нашай дзяржавы як першадрукар і вучоны, асветнік і гуманіст, паэт і медык, батанік і астраном. Скарына імкнуўся далучыць суайчыннікаў да набыткаў агульначалавечай культуры і рабіў гэта праз кнігі.

Больш за пяць стагоддзяў прайшло з выхаду першай беларускай кнігі. Змянілася форма выданняў, іх знешні выгляд, з’явіліся электронныя варыянты. І толькі сутнасць кнігі як носьбіта інфармацыі засталася нязменнай. Паслядоўнікі Ф. Скарыны высока паднялі кніжную справу Беларусі – сёння беларускую кнігу ведаюць ва ўсім свеце.

Завяршыўся гістарычны экскурс знаёмствам з літаратурай, прадстаўленай на выставе-праглядзе “Гісторыя беларускай кніжнасці”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля