У рамках Нядзелі беларускага пісьменства і друку ў гарадской бібліятэцы №7 ім.А.А.Шагенцукава прайшоў для вучняў секцыі настольнага тэніса СУСУ “ДЮСШ №1 г.Бабруйска” культурна–асветніцкі экскурс “1517 г. Пачатак эпохі беларускага кнігадрукавання”.
Бібліятэкар напомніла вучням, што Дзень беларускага пісьменства і друку адзначаюць кожны год у першую нядзелю верасня, гэты дзень з’яўляецца Нацыянальным святам Рэспублікі Беларусь. Свята прадугледжвае паказ непарушнага адзінства беларускага друкаванага слова і гісторыii беларускага народа, яго цеснай сувязі са славянскімі вытокамі. А таксама была падрыхтавана і аформлена кніжная выстава “Асветнікі зямлі беларускай”, ў ходзе экскурса падрабязна быў развернуты цікавы матэрыял з біяграфіі Францыска Скарыны і пра тое кім ён быў.
Францыск Скарына (каля 1490 – каля 1550 гг.) стаіць у першым радзе славутых гістарычных імён сусветнага значэння і з’яўляецца нацыянальнай гордасцю беларускага народа. Вучоны-энцыклапедыст, таленавіты пісьменнік і плённы публіцыст, арыгінальны мысліцель і асветнік, вялікі гуманіст і патрыёт, выдатны філолаг і перакладчык, першадрукар і мастак, высокаадукаваны доктар свабодных навук і медыцыны — адзін пералік яго шматграннага таленту займае значнае месца. Сваёй адукаванасцю і дзейнасцю ён мог зрабіць гонар любой дзяржаве.
Вучні з цікавасцю і захапленнем праглядзелі відэаролікі : ” Францыск Скарына-першадрукар і асветнік”, “Як узнікла першая кніжка”.
Свежие комментарии