З кожным годам паглыбляецца работа дзіцячай бібліятэкі №6 імя М. Астроўскага па адраджэнню нацыянальнай культуры і літаратуры, народных звычаяў і традыцый, вывучэнню гісторыі і мовы свайго народа. Таму няспынна вядзе сваю работу беларускамоўны праект для дзяцей “Расцём беларусамі”.
На гадзіну цікавай інфармацыі пад назвай “Хатнія і дзікія жывёлы” завіталі вучні 2 “А” класу ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска”.
У ходзе занятку дзеці замацоўвалі веды аб хатніх і дзікіх жывёлах, вывучалі назвы жывёл на беларускай мове. Навучэнцы з задавальненнем прымалі ўдзел у розных творчых заданнях: разам з казачнымі героямі кошкай Муркай і прыгажуняй Ліскай, адгадвалі загадкі пра жывёл, гулялі ў гульні «Жабка», “Чароўны мяч”, “Свойскія і дзікія” і нават танчылі. Пашырыць веды пра любімых гадаванцаў дзеці змаглі пазнаёміўшыся з кнігамі і часопісамі пра жывёл.
Прыязная і ветлівая атмасфера дапамагла дзецям весела правесці час і атрымаць пазітыўныя эмоцыі.
Свежие комментарии