Вяселле і шчасце на адным кані едуць

Да самых яркіх беларускіх абрадавых падзей адносіцца вяселле.

Гэты абрад мае глыбокі сэнс. Вяселле на нашай зямлі заўсёды было прадумана да дробязяў, і ўсе яго этапы былі старанна вывераныя. Сучаснае вяселле ўжо не мае такі глыбокі сэнс, хоць і па гэты дзень многія маладыя не адмаўляюцца ад традыцый продкаў.

На гадзіну беларускай культуры “Вяселле і шчасце на адным кані едуць” завіталі навучэнцы УА “БДГЭПТК”.

Паслухаўшы гутарку бібліятэкара, яны  даведаліся,  якое значэнне тым ці іншым вясельным абрадам і дзеянням надавалі нашы продкі, каб сем’і былі моцнымі, зразумелі што шмат чаго з гэтай спадчыны важна выкарыстоўваць і ў наш час. З вялікай цікавасцю навучэнцы  дазналіся аб тым, што такое пасаг і пасад, якую ролю падчас вяселля выконвалі ручнікі і самі змаглі паспрабаваць сябе ў ролі сватоў, жаніха і нявесты.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля