Свет мужчынскіх захапленняў

Гарадская бібліятэка № 8 імя Евфрасiннi Полацкай на працягу года знаёміла сваіх чытачоў з серыяй літаратурных выставак “Сям’я і кніга. Аб’яднаныя чытаннем”. Кожны месяц наведвальнікі бібліятэкі мелі магчымасць даведацца пра святы, прысвечаныя сям’і, жанчынам і мужчынам, братам і сёстрам, матулям і дзецям, захапленням і інтарэсам, якія ўласцівы членам сям’і.

У лістападзе чарговая літаратурная  выстаўка-мазаіка серыі “Свет мужчынскіх захапленняў” прысвячаецца мужчынам і іх святу  – Сусветнаму дню мужчын.

Рашэнне аб заснаванні Сусветнага дня мужчын было прынята ў 2000 годзе. Акрамя краін былога Савецкага Саюза гэтую ідэю падтрымалі гарадская управа Вены і некаторыя міжнародныя арганізацыі, у тым ліку і ААН. З таго часу Дзень мужчын (World Men’s Day)  традыцыйна адзначаецца ў многіх краінах, хаця афіцыяльна ён не быў зацверджаны. Свята адзначаецца ў першую суботу лістапада. Некаторы час да гэтага дня было прымеркавана ўручэнне “Сусветнай мужчынскай прэміі”. За час існавання прэміі яе ўладальнікамі сталі Лучана Павароцці, Ален Дэлон, Майкл Джэксан і інш.

У прадстаўнікоў моцнага полу ёсць яшчэ адно свята – Міжнародны мужчынскі дзень, які адзначаецца штогод 19 лістапада больш чым у 60 краінах свету.

Беларускія жанчыны маюць магчымасць двойчы ў лістападзе павіншаваць сваіх мужчын са святам і выказаць словы падзякі. Хай гэтыя словы пачуе наша моцная палова і ўспрыме іх як тост.

“Дарагія нашы мужчыны! Вы робіце наша жыццё лепш. Як гэта добра, што вы заўсёды побач з намі, гатовы падставіць сваё мужчынскае плячо, прапанаваць дапамогу, абараніць нас. Дзякуючы вашым кампліментам вырастаюць крылы, а жыццё становіцца цудоўным. Віншуя з Днём мужчын, хочацца пажадаць, каб вы былі жыццярадаснымі, мэтанакіраванымі, хай жыццёвая фартуна заўсёды вам усміхаецца.  Жадаем быць моцнымі, смелымі, годнымі людзьмі, на якіх можна разлічваць незалежна ад складанасці сітуацыі. Будзьце сапраўднымі стражнікамі свайго сямейнага дабрабыту! Хай усе задуманыя мэты будуць з лёгкасцю дасягнутыя!”

Бібліятэка № 8 імя Е. Полацкай запрашае сваіх чытачоў мужчын пазнаёміцца з выстаўкай “Свет мужчынскіх захапленняў”, якая прапануе мастацкую літаратуру розных накірункаў, знаёміць з рознымі бакамі жыцця і хоббі моцнай паловы чалавецтва.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля