Цудоўныя краявіды бацькаўшчыны – слайд-замалёўка

02.12.2021г. наведвальнікі Гарадская Бібліятэка №16 змаглі ўбачыць слайд-замалёўку “Цудоўныя краявіды Бацькаўшчыны”.  Беларуская зямля – захавальніца помнікаў культуры народа, які тут жыве. З даўніх вякоў прыйшлі да нас Белая (Камянецкая) вежа, Сафійскі сабор у Полацку, Спаса-Еўфрасіннеўская царква, Мірскі замак, Нясвіжскі палац, Аўгустоўскі канал,  палац Паскевіча ў Гомелі, Троіцкае прадмесце ў Мінску і інш. Чытачы не толькі ўзнавілі ў памяці гэтыя цудоўныя культурныя помнікі, дзякуючы прэзентыцыі, якая размясцілася ў холле бібліятэкі, але і спрабавалі самі, без падказак, адгадаць, што адлюстравана на слайдзе. Таксама наведвальнікі бібліятэкі мелі магчымасць прагледзіць фільм “Бабруйск. Гарады Беларусі”. Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню паважлівых адносін да сваёй Радзімы, выхаванню пачуцця гонару і глыбокай павагі да нацыянальнай гісторыі і культуры.

 

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля