Паэт красы і гармоніі

Максім Багдановіч – наш гонар і наш боль… Ён шмат зрабіў, а мог бы зрабіць яшчэ болей… Лёс адмерыў яму няпоўныя 26 год, адарваў ад роднай краіны на доўгі час у самым маленстве, але падарыў талент да пісьменства і магчымасць набыць сапраўдных сяброў на сапраўднай Радзіме.

У час літаратурнай гадзіны “Паэт красы і гармоніі”, прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння М. Багдановіча, якая адбылася ў дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага, навучэнцы 10 “А” класса ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска”, пазнаёміліся з асноўнымі, самымі яскравымі момантамі жыцця і творчасці паэта, раскрылі вытокі яго таленту, пазнаёміліся з вершамі паэта. Яны зразумелі, што вялікая любоў жыве ў народзе да яго паэзіі, да яго самога – як чалавека таленавітага і самаадданага. Кожнае пакаленне зноў і зноў адкрывае для сябе веліч асобы паэта і незвычайнае хараство яго лірыкі.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля