Наступілі Святкі – пачынаем Калядкі

Пасля сустрэчы Новага года настаў самы вясёлы, таямнічы час, які з даўніх часоў носіць

назву Каляды. Любімай справай нашых продкаў былі святочныя калядаванні. Калядавалі ўсе: і дзеці, і дарослыя, абавязкова ў касцюмах з казой або мядзведзем, і са спецыяльнымі

прыпеўкамі. На вялікі жаль, цяпер пра такую цудоўную традыцыю памятаюць не ўсе, ну, а тыя, хто памятаюць, чамусьці не заўсёды яе прытрымліваюцца. Нагадаць карыстальнікам аб гэтай слаўнай народнай традыцыі вырашылі работнікі дзіцячай бібліятэкі №6 імя М. Астроўскага і правялі фальклорны відэа-час “Наступілі Святкі – пачынаем Калядкі”. Відэапрэзентацыя і кнігі, прадстаўленыя на выставе “Традыцыі – наша багацце”, пазнаёмілі з традыцыямі святкавання і каляднымі песнямі. Усе прысутныя змаглі паваражыць, а таксама атрымалі пажаданні – прадказанні на 2022 год. Карыстальнікі атрымалі святочны настрой, а галоўнае даведаліся шмат новага пра традыцыі нашых продкаў і ў якасці падарункаў атрымалі закладкі са сцэнарыям калядавання.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля