Зямля, якой і ты часцінка

Гарадская бібліятэка №8 імя Еўфрасіннi Полацкай  працягвае ўдзельнічаць у рэалізацыі інавацыйнага праекту ў ДУА «Яслі-сад №44 г. Бабруйска» і ДУА «Яслі-сад №5 г. Бабруйска» – «Внедрение модели формирования культуры межличностного общения детей дошкольного и школьного возраста на православных традициях и ценностях белорусского народа в условиях государственного двуязычия» (2019-2024гг). Для дашкольнікаў супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі цыкл беларускіх скарбонак “Мы – беларусы” у межах беларускамоўнага праекту “Беларускія традыцыі”.

“Зямля, якой і ты часцінка” – пад такой назвай адбылося першае мерапрыемства 2022 года. З дапамогай “Чароўнага кошыка” маленькія выхаванцы  ДУА «Яслі-сад №44 г. Бабруйска» знаёміліся з такімі словамі як Радзіма, Рэспубліка Беларусь, Дзяржаўныя сімвалы, герб, сцяг, гімн. Дзеці з захапленнем і цікавасцю адказвалі на загадкі пра зубра, бусла, валошку, бульбу, лён і даведаліся, што яны з’яўляюцца таксама сімваламі, па якіх пазнаюць нашу краіну Беларусь.

Дзеці пазнаёміліся з бабром, сімвалам горада Бабруйска, пачулі цікавыя легенды пра сваю малую радзіму і даведаліся, як з’явіўся герб            г. Бабруйска. Завяршылася мерапрыемства праглядам кніг пра Радзіму “Мая Беларусь”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля