Мая непаўторная родная мова

“Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…”. І неад’емная частка яе — родная мова. Яна не проста сродак зносін, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца інфармацыяй, яна — своеасаблівае люстэрка жыцця i працы народа, яго грамадскага i культурнага развіцця. У кожным куточку Зямлі, дзе б’ецца беларускае сэрца, жыве беларуская мова. Жыве па-рознаму: у штодзённай гамонцы, у песнях і казках, у школьных падручніках і цудоўных творах літаратуры.

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, для вучняў 5 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа  №9 г. Бабруйска” у дзіцячай бібліятэцы  №6 імя. М. Астроўскага прайшло свята роднай мовы “Мая непаўторная родная мова”.

Вядучая, пераапранутая ў беларускае народнае адзенне, расказала дзецям аб тым, што наша родная беларуская мова прайшла доўгі і складаны шлях свайго развіцця. Вучні чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў: Я. Коласа, Я. Купалы, М. Багдановіча, К. Буйло, слухалі беларускія паданні і казкі. На свята завітала сама спадарыня Мова. Яна правяла для вучняў конкурс “Адгадай казку” і даведалася хто ж самы лепшы знаўца беларускай казкі, конкурс “Прыказкі і прымаўкі”. Дзеці з цікавасцю прынялі ўдзел у гульні “Чароўны куфэрак”.

Свята атрымалася! Яно было не толькі вясёлым і шумным, але і вельмі карысным, пазнавальным!

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля