На зямлі, у паветры, на вадзе

На пазнавальную гульню-знаёмства “На зямлі, у паветры, на вадзе” у дзіцячую бібліятэку №6 імя. М. Астроўскага завіталі ўдзельнікі праекту “Расцём беларусамі”.

Цяжка ўявіць наша жыццё без транспарту. Мы ездзім на аўтамабілях, цягніках, матацыклах, самалётах, караблях. На транспарце перавозім грузы, падарожнічаем, ездзім на працу і вучобу. Кожны від транспарту выконвае сваю ролю. Менавіта пра гэта вялася гаворка на занятку. Загадкі, гульні “Адгадай транспарт”, “Складзі мазаіку”, “Што лішняе? Чаму?” дапамаглі дзеткам лягчэй запомніць назвы транспарту на беларускай мове.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля