На кожнай сцяжынцы песні і голас

З нагоды 140-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага песняра Янкі Купалы ў дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага для наведвальнікаў быў арганізаваны конкурс чытачоў “Цукеркі ад Купалы” і аформлена кніжная выстава з неўміручымі творамі класіка беларускай літаратуры “Янка Купала: пясняр зямлі беларускай”. Было прапанавана  ўзяць з паліцы кнігу Янкі Купалы і прачытаць услых свой любімы твор. Прыемна, што да акцыі далучыліся прыхільнікі беларускага паэтычнага слова самых розных узростаў.

Таксама вершы ўслых для сваіх чытачоў прачыталі самі бібліятэкары на гучным чытанні “Слова кніжцы Купалаўскай”.

Непасрэдна ў сам дзень – 7 ліпеня – наведвальнікам бібліятэкі была прадстаўлена відэаэкскурсія ў музей Янкі Купалы “На кожнай сцяжынцы песні і голас”. Пад час віртуальнага падарожжа чытачам былі паказаны родныя мясціны паэта, літаратурны музей у Вязынцы. З цікавасцю наведвальнікі бібліятэкі прайшлі пуцявінамі жыцця і творчасці Янкі Купалы.

Любіце сваю родную мову, як любіў яе Ясь!

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля