Сын слаўнага Полацка і яго “Псалтыр”

6 жніўня ў нашай краіне адзначаецца свята – Дзень беларускага кнігадрукавання. Менавіта ў гэты дзень у 1517 годзе, 505 гадоў таму назад, у Празе Францыск Скарына выдаў сваю першую кнігу – “Псалтыр”. Тым самым быў пакладзены пачатак новый кніжнай эпосе не толькі ў Беларусі, але ва ўсёй Усходней Еўропе. Пасля “Псалтыра” у Празе Скарына выдаў яшчэ 23 кнігі Бібліі, пераклаўшы іх на старабеларускую мову, з прадмовамі, пасляслоўямі і ілюстрацыямі. 6 жніўня 1517 года – гэта дата мае сусветнае значэнне і занесена ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА.

Напярэдадні 505-годдзя беларускага кнігадрукавання ў гарадской бібліятэцы імя Еўфрасінні Полацкай для выхаванцаў ДУА “Дзіцячы дом г. Бабруйска” быў праведзены гістарычны калейдаскоп “Сын слаўнага Полацка і яго “Псалтыр”. Бібліятэкар расказала дзецям пра беларускага кнігадрукара  Францыска Скарыну і першую надрукаваную ім кнігу – “Псалтыр”, пра наватарства Скарыны ў галіне кнігадрукавання.

У другой часцы мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з 20-ці томным факсімільным выданнем “Спадчына Францыска Скарыны”, склалі пазлы з выявай Скарыны і размалявалі закладку з гербам першадрукара.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля