Вечна жывое слова

Супрацоўнікі бібліятэкі №4 ім. Б.М. Мікуліча падрыхтавалі і правялі гістарычнае падарожжа “Вечна жывое слова” (у рамках тыдня беларускай пісьменнасці і друку “Адкрываю, як свет нанова, беларускае роднае слова” для вучняў 3 “А”класа ДУА “Сярэдняя школа №31г. Бабруйска”.

Штогод у першую нядзелю верасня Беларусь адзначае Дзень беларускага пісьменства  –  свята, якое заўсёды аб’ядноўвае тых, хто з вялікай павагай ставіцца да роднага слова. Гэта свята – увасабленне адзінства друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, пераемнасці духоўных традыцый. Гэта ўрачыстасць у гонар слынных асветнікаў, дзяржаўных і рэлігійных дзеячаў, якія заклалі падмурак беларускай адукацыі і пісьменства.Традыцыйна свята праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі навукі, літаратуры і кнігадрукавання.  Дзеці пад час мерапрыемства змаглі прыхінуцца душой да роднага слова і ўзгадаць пра слаўныя набыткі нашага пісьменства і кнігадрукавання ад сівой даўніны да цяперашняга часу, успомнілі нашых першаасветнікаў – Францыска Скарыну, Кірыла Тураўскага, Ефрасінню Полацкую, Сымона Буднага і інш., якія стварылі падмурак для сённяшняга пісьменства. Затым узгадалі пра знакамітых беларускіх песняроў Янку Купалу і Якуба Коласа — паэтаў,  якія  ўсё жыццё аддана служылі Радзіме і   народу.Успаміны пра вядомых слынных беларусаў, пачынальнікаў беларускага пісьменства, знаёмства  з цікавымі старонкамі іх біяграфій, чытанне вершаў пра родную мову – усё гэта выхоўвае пачуццё любові і павагі да роднага слова.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля