Свет Максіма Танка

17 верасня будзе адзначацца 110-годдзе з дня нараджэння Народнага паэта Беларусі, выдатнага грамадскага дзеяча, класіка беларускай літаратуры, лаўрэата дзяржаўных і літаратурных прэмій СССР і Беларусі, Героя Сацыялістычнай працы, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Максіма Танка. Імя Максіма Танка адно з самых яркіх у гісторыі беларускай літаратуры і стаіць у адным шэрагу з Янкам Купалай, Якубам Коласам, Максімам Багдановічам. Паэт-бунтар, патрыёт, сатырык, філосаф, наватар, а па жыцці сціплы, просты, адкрыты для зносін чалавек.

Яго паэзія вельмі разнастайна, але галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасть – Радзіма ў самых розных яе праявах: гісторыя, праца, фальклор, прырода, мілагучная родная мова. Асаблівае месца ў творчасці Максіма Танка займае нарачанскі азёрны край, дзе нарадзіўся паэт.

З нагоды 110-годдзя з дня нараджэння паэта гарадская бібліятэка № 8 імя Еўфрасінні Полацкай падрыхтавала выстаўку-постэр “Свет Максіма Танка”. На выстаўцы карыстальнікі бібліятэкі могуць пазнаёміцца з біяграфіей, а таксама творчым шляхам славутага паэта, пабачыць архіўныя фотаздымкі яго самаго і яго сям’і, пагартаць факсімільнае выданне першага зборніка “На этапах”, даведацца, што ў Танка ёсць не толькі паэтычныя, але і празаічныя зборнікі. “Лісткі календара” – празаічная кніга, дзённік, які ахоплівае 1935-1939 гады, перыяд, калі Заходняя Беларусь уваходзіла ў склад Польшчы. Танк расказвае пра тое, што яму самому давялося ўбачыць і перажыць.

Паэт пайшоў з жыцця ў 1995 годзе, згодна яго завяшчання быў пахаваны на сваёй малой радзіме, на Мядзельшчыне. Адзіны ў краіне помнік паэту знаходзіцца ў горадзе Мядзелі, яго імем названы Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля