Малечы пра рэчы

“Мову родную любі – на ёй змалку гавары” – такі дэвіз удзельнікаў праекту “Расцём беларусамі”, што дзейнічае пры дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага. У гэты раз вучні 3 “А” класу ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска” адправіліся ў займальную вандроўку “Малечы пра рэчы”.

Рэчы ўсюды вакол нас — дзе бы мы ні былі. Можна сказаць, што яны нашы спадарожнікі i нашы сябры. Пры дапамозе гульняў, загадак, вершаў і казак, у вобразнай, даходлівай форме бібліятэкар паспрабавала раскрыць перад дзецьмі свет хатніх рэчаў, дом i побыт, вучыла шанаваць прадметы ўжытку i чалавечую працу. Вандроўка праходзіла на  беларускай мове, што пашырыць веды малых  і паспрыяе іх агульнаму развіццю.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля