Слова Коласа яднае

У кожнага народа ёсць пісьменнікі, веліч і значэнне якіх узрастаюць ад пакалення да пакалення. У нас, беларусаў, – гэта Якуб Колас. Ён пранёс праз усё жыццё высокія ідэі гуманізму, дабра і справядлівасці, аддаў народу свой талент, сваю душу і сэрца. Супрацоўнікі гарадской бібліятэкі № 4 імя Б.М. Мікуліча для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа № 22 г. Бабруйска» падрыхтавалі гадзіну юбіляра “Слова Коласа яднае”, прысвечаную 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа. Дзеці пазнаёміліся з цікавымі фактамі з жыцця і творчасці пісьменніка. У рамках мерапрыемства юнакі і дзяўчаты прачыталі ўрывак  з паэмы “Новая зямля” Я.Коласа, прынялі ўдзел у віктарыне  па творчасці Я.Коласа “Сэрца пакідаю вам”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля