Песнярам беларускай зямлі прысвячаецца

У кожнага народа ёсць свае песняры. Іх творчасць спрыяе духоўнаму станаўленню не аднаго пакалення, фарміруе светапогляд і патрыятычныя памкненні народа, прыносіць яму вядомасць, славу і пашану. Са старонак самых першых, прачытаных па складах кніг, прыходзяць у наша жыццё гэтыя імёны – Янка Купала і Якуб Колас. Прыходзяць, каб падарыць велізарны паэтычны свет, напоўнены фарбамі, гукамі, пахам роднай зямлі. Багатая спадчына паэтаў належыць не толькі нам, беларусам, а і ўсяму свету, а самі песняры былі і застаюцца вялікімі сынамі свайго часу і сваёй краіны.

У дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага для вучняў 9 “Б” класу ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска” прайшла літаратурна – музычная гадзіна “Песнярам беларускай зямлі прысвячаецца”  – да 140-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа. Падчас мерапрыемства дзеці змаглі паглыбіць свае веды пра жыццё і творчасць песняроў беларускага слова, пазнаёміцца з цікавымі фактамі з жыцця класікаў беларускай літаратуры. Удзельнікі мерапрыемства з вялікім задавальненнем чыталі і абмяркоўвалі вершы класікаў, слухалі музычныя творы.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля