Вяселля ды смеху – па цэламу меху

Гульня – асноўная форма дзейнасці дзяцей, змест іх жыцця. У гульнях яны мацнеюць фізычна, духоўна, вучацца разумець навакольны свет, узаемадзейнічаць у калектыве. У гульнях ярка адлюстроўваецца лад жыцця людзей, іх побыт, нацыянальныя асновы, кемлівасць, знаходлівасць, смеласць. Падчас правядзення народных рухомых гульняў пашыраюцца прадстаўленні дзяцей пра родную краіну, пра народныя святы, фарміруецца цікавасць да падзей у краіне, выхоўваецца любоў да Радзімы, да роднага краю.

Праз беларускія народныя гульні мы далучаем дзяцей да нацыянальнай культуры, тым самым фарміруем нацыянальную самасвядомасць, пачуццё глыбокага пазнання спадчыны сваіх продкаў.

Таму, у дзіцячую бібліятэку №6 імя М. Астроўскага на гульнёвую праграму “Вяселля ды смеху – па цэламу меху”, завіталі вучні 3 “А” класу ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска”. Дзеці з вялікім задавальненнем гулялі ў беларускія народныя гульні “Пасадзі бульбу”, “Пераскочка”, “Пеўні”, “Сляпы музыкант”, “Грушка” і г.д.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля