Ходзім грамадою, усіх вітаем з Калядою

З даўніх часоў на Беларусі існуе самае вясёлае свята – Каляды. Любімай справай нашых продкаў былі святочныя калядаванні. Калядавалі ўсе: і дзеці, і дарослыя, абавязкова ў касцюмах з казой або мядзведзем, з прыпеўкамі хадзілі па хатах і жадалі кожнай сям’і дабрабыту, добрага ўраджаю, здароўя, шчасця… Расказаць аб гэтай слаўнай народнай традыцыі вырашылі работнікі дзіцячай бібліятэкі №6 імя М. А. Астроўскага разам з вучнямі 6 “А” класу ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска”, падрыхтаваўшы для вучняў 3 “Б” класу ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска” урок беларускай культуры “Ходзім грамадою, усіх вітаем з Калядою”.

Увазе школьнікаў была прапанавана відэапрэзентацыя “Ішла Каляда калядуючы”, з якой  вучні даведаліся пра тое, як нашы продкі святкавалі Каляды. А потым дзеці сталі сведкамі сапраўднага абраду калядавання. Для прысутнічых была арганізавана кніжная выстава “У калядны вечарок” і закладкі са сцэнарыем.

На свята да гаспадароў у куток “Сялянская хата”, якая арганізвана ў дзіцячай бібліятэцы, завіталі сапраўдныя калядоўшчыкі, якія правялі абрад “ваджэння казы”, якая па веры нашых прашчураў бароніць ад бяды і прыносіць ураджай збажыны. Усе ўдзельнікі атрымалі святочны настрой, пачаставаліся каляднай ежай, а галоўнае, дакрануліся да мінуўшчыны нашай краіны, пазнаёміліся з традыцыямі, бытам і абрадамі нашых продкаў.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля