Рубрика: Мая мова – беларуская. Навіны

Пяшчотная сугучнасць роднай мовы

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы і з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы адбылася інфарміна “Пяшчотная сугучнасць роднай мовы”. Падчас мерапрыемства вучням нагадалі, што мова – частка нацыянальнай культуры і гістарычнай спадчыны, што дзякуючы ёй працягваюць існаваць векавыя традыцыі і  духоўныя здабыткі. Вучні з дапамогай  слайд-прэзентацыі “Мова мая беларуская”, віктарыны “Таямніцы роднай мовы” і тэматычнай гульні “Незабыўныя радкі” дакрануліся да крыніц роднай мовы, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і жарты, даведаліся, чаму наша мова жывая, родная і гаваркая. Кніжная выстава “ Шануем мову сваіх продкаў” прапанавала падборку вядомых твораў класікаў беларускай літаратуры. А каб данесці да юных чытачоў прыгажосць і непаўторнасць беларускага слова, удзельнікам мерапрыемства ўручылі закладкі “Вучымся размаўляць на роднай мове” .

Ты, ў сэрцы маім, матуліна мова

21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Нашай роднай мовай менавіта з’яўляецца беларуская мова. Роднай – значыць любімай, дарагой, самай-самай. Беларусам многія могуць пазайздросціць: у спадчыну нам засталася па-сапраўднаму ўнікальная мова. Гарадская бібліятэка імя А. С. Пушкіна таксама не засталася ўбаку ад гэтага свята і разам з навучэнцамі Бабруйскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа правяла інтэлектуальную гульню-віктарыну «Ты, ў сэрцы маім, матуліна мова».

На званне лепшага знаўцы роднай мовы прэтэндавалі две каманды: «Васілёк» і «Каласок». Яны ўдельнічалі ў конкурсах: «Перакладчыкі», «Тлумачальнік», «Загадкавы», «Музычны», «Паэтычны» і іншых. Кожны з удзельнікаў свята не толькі змог праявіць сваю эрудыцыю, але і паглыбіць веды па гісторыі ўзнікнення беларускай мовы, яе развіцці і сучасным стане. Нягледзячы на тое, што перамогу ў гульні атрымала каманда «Васілёк», усе ўдзельнікі мерапрыемства былі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі.

Завяршаючым акордам мерапрыемства стала вуснае пажаданне-зварот вядучай для прысутных быць разам з тымі,  хто думае пра  будучыню роднай мовы, размаўляе на ёй, бо беларуская  мова- спрадвечная гаспадыня на сваёй зямлі і іншай мовы нам не трэба.

Зямлі маёй роднае слова

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія — мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. Для нас, беларусаў, роднай мовай  з’яўляецца  беларуская мова. Выхаванню любові і павагі да матчынай мовы было прысвечана правядзенне ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя А. П. Гайдара для вучняў 8 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Бабруйска” турніра інтэлектуалаў “Зямлі маёй роднае слова”. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення Міжнароднага дня роднай мовы, а потым у фармаце інтэлектуальнай гульні акунуліся ў інтэрактыўны занятак. Клас быў падзелены на тры каманды: “Песняры”,  “Аматары” і “Пралескі”, якія адказвалі на пытанні віктарыны ў наступных катэгорыях: “Твор/Аўтар” (назваць), “Музычны ўрывак” (угадаць песні на словы беларускіх паэтаў Я.Купалы, Г.Бураўкіна, М.Багдановіча і інш.), “Малюнкі” (пытанні на візуальнае ўспрыманне), “Лічбы/Факты” (пытанні, звязаныя з творчасцю пісьменікаў альбо значнымі падзеямі ў беларускай літаратуры), “Цытата” (дапоўніць вядомыя выказванні, знакамітыя радкі з твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў), “Словы” (растлумачыць сэнс малаўжывальных і рэдкіх слоў). Кожны  правільны адказ ацэньваўся  баламі ад 1 да 5. Каманда, якая адказвала правільна,  залічвала на свой рахунак  балы і выбірала наступную катэгорыю і пытанне. Пасля падліку балаў былі падведзены вынікі турніра: 1 месца атрымала каманда “Песняры”. Завяршылася мерапрыемства пажаданнем вучням больш увагі надаваць у вучобе вывучэнню беларускай літаратуры, гісторыі і культуры.

Адкрываю…нанова беларускае роднае слова…

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Напярэдадні свята ў гарадской бібліятэцы імя А.С.Пушкіна прайшла гульня-віктарына «Адкрываю…нанова беларускае роднае слова…» для навучэнцаў УА «Сярэдняя школа №1 г.Бабруйска».

Удзельнікі свята даведаліся, што ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць прыгажосцю і непаўторнасцю, а наша родная беларуская мова – мілагучнасцю. Пераканацца ў прыгажосці і непаўторнасці беларускай мовы дзеці змаглі з дапамогай конкурсаў: «Перакладчыкі», «Тлумачальнік», «Загадкавы», «Музычны», «Паэтычны» і іншых.

Свята спеўнага, звонкага, непаўторнага роднага слова прайшло ў сяброўскай атмасферы. Дзеці змаглі не толькі праявіць сваю эрудыцыю, але і паглыбіць веды па гісторыі ўзнікнення беларускай мовы, яе развіцці і сучасным стане.

У канцы мерапрыемства вядучая падвяла ўдзельникаў свята да высновы аб тым, што родная мова жыве не толькі ў вершах і песнях, яна арганічна акружае нас у штодзённым жыцці. І свята роднай мовы – нагода для нас яшчэ раз задумацца аб лёсе той адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова.

Адвечны голас Радзімы

Да Дня роднай мовы ў гарадской бібліятэцы №7 ім. А. А. Шагенцукава адбыўся літаратурна-музычны калейдаскоп ”Адвечны голас Радзімы”.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы СУСУ “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа №1 г. Бабруйска”.

У атмасферы добразычлівасці дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, пра неабходнасць яе захавання. Пазнаёміліся з цікавыми звесткамі пра беларускую мову.

Адчуць прыгажосць і хараство роднай мовы  навучэнцам дапамагло чытанне вершаў славутых паэтаў-класікаў беларускай літаратуры пра мову: Я. Купалы, М. Танка , Н. Гілевіча, У. Дубоўкі. Юныя чытачы адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, спаборнічалі, хто хутчэй скажа скарагаворку. Падчас мерапрыемства дзеці праявілі знаходлівасць, эрудыцыю, хуткасць думкі.

Напрыканцы сустрэчы  бібліятэкар  завяршыла мерапрыемства словамі Францішака Багушэвіча, які казаў: “Мова – гэта “адзежа душы”. Няхай жа душа беларускага народа, нарэшце, апранаецца ў сваё адзенне, сатканае  з такой прыгожай, звонкай беларускай мовы!

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля