Ёсць словы вельмі важныя: мір, зямля, праца, свабода,  хлеб. Ёсць родныя, дарагія словы: мама, тата, сябар,  бабуля, дзядуля, Радзіма. Што ж азначае слова “Радзіма”? Гэта і лес, і поле, і вузкая сцяжынка, і спевы птушак,  і гарады, і вёскі. Гэта месца, дзе чалавек нарадзіўся,  жыве.  Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя А.П.Гайдара правяла гісторыка-пазнавальную гадзіну “Беларусь мая,  ты стала зноў прыгожай і свабоднай!” для дзяцей,  якія  наведваюць аздараўленчы лагер ДУА “Сярэдняя школа  №2 г. Бабруйска”. У ходзе мерапрыемства дзеці адказвалі на пытанні віктарыны “Даты ў гісторыі Беларусі”,  праглядзелі партрэтную галерэю “Знакамітыялюдзі Беларусі”, прынялі ўдзел у конкурсе “Родная  мова” і гульне “Складзі прыказку”. Акрамя таго, яны выканалі творчае заданне “Мастак”, у якім  малявалі не фарбамі, а словамі карціну нашай Радзімы. У канцы мерапрыемства прагучала песня  «Молодость моя – Белоруссия» ў выкананні ансамбля «Песняры».
Июл 23 2019
                
                                                                
					
					
					
					
					
					
					
					
					
					
					








































 Пользователи сегодня  : 22
 Пользователи в этом году  : 20116
Свежие комментарии