5 сакавіка мы адзначаем 125-гадовы юбілей слыннага класіка беларускай літаратуры, паэта, байкапісца, драматурга, перакладчыка, акадэміка НАН Беларусі, народнага пісьменніка Беларусі К. Крапівы (1896-1991). Лёс падарыў яму надзвычай плённае і доўгае жыццё, прысвечанае служэнню беларускаму народу і роднаму слову.
Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя А. П. Гайдара далучаецца да святкавання і запрашае паглядзець віртуальную выставу “Нястомны працаўнік Кандрат Крапіва”, адкуль можна даведацца аб жыцці і творчасці пісьменніка, азнаёміцца з яго літаратурнай спадчынай.
Свежие комментарии