У дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага для дзяцей, адпачываючых у аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей і падлеткаў “Сонейка” на базе клуба “Космас” ДУА “Цэнтар дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Росквіт” г. Бабруйска”, адбыўся урок беларускай культуры “Што стварылі стагоддзі і захавалі нашы продкі”. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з побытам, абрадамі і традыцыямі беларускага селяніна ў старажытныя часы. Увазе дзяцей была прапанавана выстава саматканых ручнікоў “Па ручніку, што ткала маці я пазнаю сваю Радзіму”. Працаўнікі бібліятэкі расказалі дзецям, якую ролю на працягу жыцця беларуса адыгрываў ільняны ручнік. Адбыўся паказ – дэманстрацыя народнага адзення. З вялікай ахвотай хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у конкурсе “Хто ў хаце гаспадар?” на лепшага майстра абуваць лапці, намалоць драўлянымі жорнамі мукі, пакачаць качолкамі ільняныя ручнікі. Вельмі важна, каб маладое пакаленне шанавала тое, што засталося ў спадчыну ад продкаў, вучылася любіць і берагчы гісторыю свайго народа.
Авг 04 2021
Свежие комментарии