Я вас люблю, я вас любіла, людзі

“Я вас люблю, я вас любіла, людзі…” Менавіта гэтымі  радкамі распачалі ў ЦГБ імя М. Горкага час паэзіі, прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння таленавітай бабруйскай паэтэсы С. М. Басуматравай. Нарадзілася Святлана Басуматрава 22 лістапада 1946 года ў Мазыры, але большая частка яе жыцця звязана з нашым горадам. Першыя вершы Святлана Міхайлаўна пісала на рускай мове, але Іван Шамякін падчас сустрэчы у Саюзе пісьменнікаў зімой 1970 года параіў маладой дзяўчыне прадоўжыць сваю літаратурную дзейнасць на роднай мове.

                                                                         Чытаў я вершы вашыя.

                                                                                             Хвалю.

                                                                                           Але чаму

Вы пішаце па-руску?

Чаму б вам не пісаць

Па-беларуску

На роднай мове

Пра сваю зямлю?

Па вершах С. Басуматравай можна вывучаць беларускую мову, бо ў іх шмат прыгожых слоў, глыбокіх думак, яскравых вобразаў.

Навучэнцы 9 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска” дакрануліся да хараства беларускай культуры праз прыгажосць паэтычнага радка, тым больш, што ў кнігах С. Басуматравай шмат прысвячэнняў нашаму роднаму гораду. На нашу думку, верш “Радзіму мы сабе не выбіраем..”, павінен ведаць кожны бабруйчанін.

То ў Беларусі горад ёсць адзіны.

А ў ім драўляны дом і дворык чысты.

І кветкі пад вакном і клён вячысты

І просценькі малюначак гардзін…

Да юбілея С. Басуматравай супрацоўнікі ЦГБ імя М. Горкага падрыхтавалі краязнаўчы электронны рэсурс.

Паслухайце вершы С. Басуматравай.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля