Максім Танк

Сусветны дзень паэзіі штогод адзначаецца 21 сакавіка. Паэзія – гэта, напэўна, адно з самых геніяльных дасягненняў чалавецтва. Выліваць свае пачуцці ў вершаванай форме, захоўваць у рыфме сваё светаадчуванне, марыць пра будучыню і ўспамінаць мінулае, адначасова звяртаючыся да мільёнаў і застаючыся пры гэтым сам – насам з сабой, – на гэта здольная толькі паэзія, найвялікшае з мастацтваў, створаных чалавекам.

Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя А.П.Гайдара падрыхтавала для віртуальных карыстальнікаў сайта УК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Бабруйска” выставу з цыкла “Пісьменнікі маёй Радзімы”, прысвечаную выдатнаму беларускаму паэту Максіму Танку, 110 гадоў з дня нараджэння якога споўніцца сёлета.

Паэзія Максіма Танка ўражвае разнастайнасцю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем нацыянальнай паэтычнай традыцыі і наватарствам. I ўсё ж галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасць М. Танка, – Радзіма ў самых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюстраванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, маляўнічая прырода, мілагучная родная мова.

Прыемнага прагляду!

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля