Вершы бабруйскіх паэтаў, членаў літаратурнай гасцёўні «Бобруйский почерк», з нагоды 135-годдзя Янкі Купалы:
Вера Бенедзіктава
Янка Купала!
Гучыць Ваша мова
У полі сярод васількоў.
Янка Купала!
Нясуць вашу мову
Птушкі на крылах ізноў.
Слаўнае імя і слаўная мова.
Ільноў і нябёсаў блакіт.
І краявідаў бясконцых прыволле –
Мова Купалы гучыць.
Мова яскравая, чыстая, звонкая –
Неўміручы раднік!
Матчына мова, як сонейка цёплае…
Б’е раднічок твой – не знік!
***
І. Шчаглова
Ідучы з бацькоўскага парога,
Памятай пра карані свае,
Мова нам падаравана Богам,
Нам яна святло і моц нясе.
Для нас яна – мільёны, не грашы.
Бязмоў’е – горыччу на сэрцы,
А наша мова з глыбіні душы,
Да нас, да кожнага імкнецца.
Купала й Колас мову бераглі,
Каб шанавалі і любілі,
Няма жыцця без мовы на зямлі,
Напамінаюць нам, каб не забылі.
Красуйся кветкай – ружаю цвіці,
Узнімай вышэй штандарты, мова.
Заўсёды ў нашым будзеш ты жыцці,
Жыцця і велічы высновай.
Свежие комментарии